Home
carmen_horendum's Friends
3 most recent entries

User:valjaryna
Date:2009-12-21 20:46
Subject:"Бязьмежжа" - 2009 (ч.І)
Security:Public
Mood: creative

Вярнулася з літаратурнага семінару "Бязьмежжа - 2009" - з найбеларускай зь беларускіх літаратурных сустрэчаў, што адбываюцца на тэрыторыі Падляшшча (пакуль Польшчы :). Для пачатку першая партыя фотак...


Яўген Вапа, Валярына Кустава, Ганна Аўчыннікава, Юры Гумянюк, Наталля Герасімюк, Дар'я Ліс, тата Дашы, Ганна Кандрацюк, Ян Целушэцкі, Барыс Пятровіч, Галіна Дубянецкая, Сяргей Сыс, Міхась Андрасюк (насупраць :), Яўген  Янчук (с) Міра Лукша


Ганна Аўчыннікава, Юрась Гумянюк, Валярына Кустава (с) Міра Лукша


Паміж мною і Яўгенам Вапам сядзела яго харызма :), праваруч - Ян Целушэцкі (с) Алесь Аркуш

+ 3 на "Бязьмежжы" )

5 comments | post a comment



User:valjaryna
Date:2009-12-18 01:56
Subject:Сэксапільнасьць белліту і ўцёкі ў "Бязьмежжа" - 2009
Security:Public

А вы, я так разумею, будзеце адзначаць сёння  сэксапільнасьць беларускай літаратуры? :) А я тым часам і да канца тыдня ўцякаю ў Белавежскую пушчу... на літаратурны семінар "Бязьмежжа" на Беласточчыне.  Пабачу зуброў, то што перадаць? :)



Тут, за зубрамі, мусіла ісьці нейкая мая эратычная фотка з гэтай нагоды, але я паглядзела - неяк апошнія ўсе ці з кніжкамі, ці з мікрафонамі - нічога такога. А, во, знайшла - з голым целам і са сваёй другой :)


Дзеўка з кнігай )

10 comments | post a comment



User:valjaryna
Date:2009-12-12 10:51
Subject:Адкрыццё фотавыставы ў "Добрых мыслях"
Security:Public

12 снежня а 14.00 у фальварку “Добрыя мыслі” (ст.м. Інстытут культуры, вул. Магілёўская, 12) адбудзецца адкрыццё выставы “Пясок і мора” маладой мастачкі Алены Пятроўскай. На выставу аўтарку натхніў удзел у ІІІ Міжнародным пленэры паэтаў і мастакоў, прысвечаны тысячагоддзю Літвы, які ў верасні гэтага года прайшоў у Паганзе.

На адкрыцці выставы абяцалі ўзяць слова паэты-удзельнікі пленэра: Валярына Кустава, Віталь Рыжкоў і Глеб Лабадзенка. А таксама малады спявак Олэх Сэмчышын (Украіна). Уваход вольны.

2 comments | post a comment


browse
my journal