Home
txt?
8 most recent entries

Date:2007-06-15 23:59
Subject:наркаманы! :)
Security:Public
Mood: artistic

Заўсёды цікавіўся мастацкімі эксперыментамі (асабліва музычнымі).

Сёння давялося ўбачыць яшчэ адзін — выступ гурта «Фляўс і Кляйн» на «Адборышчы-2007». Выдатна!

Толькі яны для мяне цяпер — «Флянец і Клей» (хто бачыў, той зразумее).

1 comment | post a comment



Date:2007-06-10 00:04
Subject:пацыент хутчэй жывы…
Security:Public
Mood: busy

Яшчэ ад Вялікадня назбіралася торба цікавых назіранняў. Але няма калі пісаць. Стане вальней — абавязкова напішу і выкладу ўсё адразу.

post a comment



Date:2007-03-30 22:58
Subject:index.html (where are you, Google?)
Security:Public
Mood: tired

Седзячы без працы не толькі нешта распісаўся, але й дакаціўся да таго, што зрабіў сайт гутру Cor-Set, дзе воляю лёсу ўжо з паўгады даводзіцца граць. Жах! Зараз пакіну тут спасылку на сайт, і паглядзім, ці праіндэксуецца.

Уаля: Cor-Set - Афіцыйная старонка гурта.

P. S. Каб яшчэ хто дапамог нармальную гасцёўню зрабіць…

post a comment



Date:2007-03-27 23:48
Subject:Еўрапейская знешнасць
Security:Public
Mood: working
Music:шуміць кампутар

Учора ў 100-ым аўтобусе напаткала цікавая сустрэча.

Заўважыў хлопца. Знешнасць — "модная" (a la Дзіма Білан, толькі "шляхетнейшая"-шляхетная). Карацей, нічога незвычайнага ды асабліва вартага ўвагі, каб не доўгае падшыванае балонівае паліто — тут ужо параспраналіся з вясною (дый у такое й не апраналіся — не Кітай).

Стаяў ён каля дзвярэй. Я — у "гармоніку" на круглай пляцоўцы. Гэтак задуменна-разгублена раз-пораз на яго пазіраў, пакуль зусім не задумаўся пра нешта сваё…

Ды раптам гэты хлапец апынаецца побач і "па-руску", а пасля (спраўдзіўшы, што я "спік інгліш э літл") па-англійску пытаецца, колькі прыпынкаў ехаць да Плошчы Якуба Коласа.

На што ён спадзяваўся? І не ведаю нават, якая дэталь майго аблічча падаравала яму такі спадзеў. (Пасля, агледзеўшы пасажыраў, я, думаю, усё ж здагадаўся пра ягоную матывацыю.) Ці то бас-гітара ў руках-нагах, ці то акуляры на носе. (А, можа, зялёная куртка PEEK made in Poland? І ўжо дакладна не чырвоныя камуфляваныя штаны ды берцы Wojas, дарэчы, — таксама польскія.)

Але прыемна. Тут выглядаць на чалавека, пра якога можна падумаць, што ён размаўляе па-англійску.

Хутчэй (з'язджаць?) у Еўропу!

post a comment



Date:2007-01-22 01:26
Subject:Крэатыў (творцам прысвечана)
Security:Public

"Глубоко трагический я был поэт
во время каникул в Павловске,
после девятого класса!
Самому жутко нравилось."

Виктор Шендерович,
"Перо к бумаге"

Уведаў пра невымоўныя творчыя посьпехі старэйшых ды малодшых "калегаў па цэху". І вырашыў змясціць у гэтым блогу й свае паэтычныя опусы перыяду творчага ўздыму.
Можа, хто заўважыць, ухваліць ды неяк узнагародзіць. :)

Technorati Tags: , , , , , ,

powered by performancing firefox

post a comment



Date:2006-09-27 01:37
Subject:Русіфікацыя, мілітарызацыя... запрашаем у Паўночна-Заходнюю губернію
Security:Public

На вуліцы Кузьмы Чорнага ў Мінску калісьці месцілася цудоўная крама. І хоць нічым незвычайным там не гандлявалі - свежае печыва, цукеркі, нейкія яшчэ прадукты - дый купляць не часта прыходзілася, менавіта яна з дзяцінства асацыяыалася з цудамі. Можа, таму, што звалася гэтак мілагучна, родна, па-беларуску. "Ласунак".
Пахла там смачна-смачна. А ўся пахкая смаката ляжала на паліцах - працягні руку - ды толькі й чакала: прыбягуць дзеці і ўсё паразбіраюць. Вялізныя вокны прыкрывалі празрыстыя белыя фіранкі (ці, можа, не прыкрываліся яны наогул). І было там заўсёды светла-светла.
Апошнім часам у Мінску шмат што рамантуюць (ці намагаюцца рамантаваць). Гэта дзівіць, але не здзіўляе. Дайшла чарга й да "Ласунка". Працягнуліся месяцы. І вось замест улюбёнай з дзяцінства, з нацыянальным каларытам аздобленай назвы на фасадзе дома на вуліцы Кузьмы Чорнага з'явіўся новы надпіс.
Непадатліва-пагрозлівы, нязграбны.
"Провизион".
З кім збіраемся ваяваць? Для чыйго войска рыхтуем правіянт?
Калі ў "імперыі зла" - СССР (і яе часцінцы - БССР) крамы называліся па-беларуску, а ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь іх пераймяноўваюць, каб дагадзіць (каму?) новым уладальнікам, "старэйшым братам" альбо нашым "лепшым рускім", - хто яго ведае - тады... што тады рабіць? Дзе ж мы жывем? У якой імперыі? На якія ўзоры вучымся?
Ці, можа, вучні ўжо пераўзыйшлі настаўнікаў?

powered by performancing firefox

2 comments | post a comment



Date:2006-02-11 03:06
Subject:ДАЙЦЕ ІМ ВЫБРАЦЬ!
Security:Public

Не скажу, хто нарадзіў дасціпную параду схаваць пашпарт бабулі (дзядулі) у дзень рэферэндуму (выбараў). Але ён меў рацыю толькі часткова дый не мысліў стратэгічна.
Старыя збіраюцца галасаваць... ну, вядома за каго? Яны не вар’яты, не маразматыкі. Але з году ў год дзесяцігоддзе чуць і бачыць у “тэлевізеры” штодня адно й тое самае... Гэткае своеасаблівае масавае ўнушэнне, вычварны гіпноз. Міжволі лезуць у галаву, злятаюць з языка шматкроць паўтораныя тэлепопкамі, завучаныя ўжо фразы.
Не прыніжайце іхні чалавечы гонар, як гэта робіць дзяржаўная машына. Такія паводзіны не вынік псіхічнай хваробы, але наступствы працяглага інфармацыйнага галадання. Распавядзіце ім тое, што ведаеце самі, сёння, заўтра і пазаўтра. Яны паспрачаюцца – кансерватыўнасць уласцівая сталаму веку – але паслухаюць. Будуць пытацца, абурацца, разважаць.
Не хавайце пашпарты. І хто ведае, можа, яны прагаласуюць зусім не за ТАГО кандыдата...

post a comment



Date:2006-02-04 01:16
Subject:Жопы на ТБ (БТ)
Security:Public
Mood: worried

Надоечы натрапіў на канцоўку (дзякаваць Богу, усёй гэтай брыдоты пабачыць не давялося) найноўшага саматужнага вырабу Юрыя Азаронка і кампаніі (ці варта пісаць Кампаніі?), названага “Духовная война”(БТ, 22:00). Мэтр агітпропу ўзбіўся на “біблейскую тэрміналогію”! Зрэшты, усё, як заўсёды.
Фарысеі-амерыканцы плюс тутэйшыя апазіцыянеры “ведут с нами духовную войну”. І кожны мае вырашыць, на чыім ён баку – вось галоўная тэза.
Знаёмыя карцінкі, батлейкавыя спецэфекты.
“БНФ, на укрепление которого выдаткаваныя тысячы крывавых даляраў” – у кадры дзядулькі й бабулькі з КХП БНФ ускладаюць кветкі да крыжа ў Курапатах; паспольства выйшла на “Чарнобыльскі шлях” – гэта ТЫЯ карыстаюцца з нашай трагедыі. Але Беларусь, насуперак ворагам, “выбрала другой путь – путь процветания и стабильности (у кадры Гарант у жыце)... мы сохранили свою национальную самобытность”.
Дый не ж! Вайна доўжыцца. Тэлівізійшчыкі-“жопалізы” (як трапна кажуць у адным “фарысейскім” мульціку) ваююць з сваім народам. Але ім адплаціцца.
На тым, і, спадзяюся, на гэтым свеце. І тады імгненне падасца вечнасцю, а вечнасць – імгненнем.

post a comment


browse
my journal